ГлавнаяРегистрацияВход
Главная » 2007 » Октябрь » 15 » Двухсотая победа ХК Неман в ЧБ!!!
Двухсотая победа ХК Неман в ЧБ!!!
21:14

ХК Неман - ХК Гомель 4:2 (3:1;0:0;1:1)
“Нёман”: Коваль; Баранаў – Лупандзін, Арлюк – Калачоў (к) – Рылькоў; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – М.Казловіч; Саяпін – Кручынін, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Нічыўхін – Зелянко, Панцырэў – Паўловіч – Яноўскі.
“Гомель”: Бессонаў (Брыкун, 15:32); Масленнікаў – Крывамаз, Есаўлаў – Задзелёнаў – Андрыеўскі (к); Летаў – Корабаў, Брызгалаў – Алецкі – Міхайлаў; Дрындзін – Ісаенка, Клімін – Бліноў – Мусіенка; Сырэй, В. Цімчанка, Мядзель.
Шайбы: 1:0 – Рылькоў (Калачоў, Арлюк, 0:48), 2:0 – Панцырэў (Яноўскі, Зелянко, 12:38), 3:0 – Калачоў (15:32), 3:1 – Бліноў (16:35), 3:2 – Бліноў (Брызгалаў, Летаў, 49:02), 4:2 – Калачоў (Баранаў, 49:59).
Штраф: 18 – (Кручынін, Нічыўхін, Лупандзін – 4, Рылькоў – 4, Казловіч – 4, Паўловіч) – 40 - (Летаў – 4, Масленнікаў, Есаўлаў – 4, Ісаенка – 6+20, Корабаў, В. Цімчанка).
Браскі: 26:30 (8:12; 11:13, 7:5)
Лепшыя гульцы матчу: Калачоў, Бліноў.
Перамога над “Гомелем” стала для “Нёмана” сімвалічнай не толькі таму, што хакеісты наканец-та задаволілі сваіх аматараў, не аднымі момантамі, а і чатырмя забітымі шайбамі, а яшчэ і таму, што гэта двухсотая перамога “Нёмана” у чэмпіянаце Беларусі.
Гарадзенцам у гэты дзень відавочна усміхалася фартуна. Адкрылі лік гаспадары ўжо на 48 сакундзе, калі Рылькоў, вышадшый на гэты раз у першай пяцёрке, добра завершыў пачатую Калачовым атаку. Госці, як бы гэта не здзіўляла, увесь перыяд прыжымалі “Нёман” да іх уладанняў, але шайба проста такі не ішла ў гарадзенскую браму. А вось гаспадары на 13 – ай хвіліне лік падвоілі. Панцырэў нядрэнна згуляў супраць двух гомельскіх абаронцаў і кінуў дакладна па цэнтру. І, ці першая шайба зламала вопытнага кіпера гасцей псіхалагічна, ці проста сказалася стома, але святло за брамай Бессонава запалілася ў другі раз. А праз меней, чым тры мінуты Калачоў трэці раз капітуляваў брамкара. Ад граха далей Сініцын замяніў вопытнага Бессонава на маладога Брыкуна.
І на 17 – ай хвіліне цярплівасць і настойлівасць гасцей ўсё ж такі прынесла свае плады. Хазяева, стварыўшы мітусню каля сваіх уладанняў, самі дазволілі, толькі і чакаўшаму магчымасці прабіць Блінову, без асобай натугі скараціць адрыў у ліке.
Абураныя нахабнасцю экс–нёманца гаспадары, у другой дваццаціхвілінке пачалі дыктаваць свае правілы гульні і актыўна прэсінгаваць гомельцаў. Што на 37 – ай хвіліне ледзь не прывяло да павелічэння ліка на табло. Але заброшанная Панцэрэвым шайба залічана не была, свісток арбітра на долю сакунды апярэдзіў маладога форварда.
За хвіліну і 18 сакунд да перапынку Лупандзін і Ісаенка вырашылі выясніць адносіны, што амаль прывяло да мардабою. І калі гарадзенскі абаронца, згадзіўшыся з рашэннем арбітра, смірна паехаў адбываць пакаранне, то гамяльчанін, самавольна пакінуўшы лаву штрафнікоў, вырашэў з рэферы паспрачацца. За што і схлапатаў яшчэ 2 хвіліны скамеечнага штрафа і выдаленне да канца гульні.
Заключная частка падаравла “Гомелю” надзею ўсталяваць раўнавагу. На 50 – ай хвіліне адрозніўся зноў такі Бліноў. Гэтая хвіліна прынесла і яшчэ адно агарчэнне “Нёману” і папоўніла лазарэт гарадзенцаў. Нападніку гаспадарэй Паліцынскаму зламалі палец. Суддзя ж абідчыка не пакараў. І вось тут “нёманцы” напэўна адчулі сапраўдную спартыўную злосць. Праз 57 сакунд пасля трыўмфа Блінова, Калачоў паставіў жырную кропку ў ходзе гэтай гульні. Моцна кінуўшы, ён адправіў дыск у ніжні вугал, тым самым павялічыўшы адрыў.
Уладзімір Сініцын (Гомель):
Засмучаны гульнёй, асабліва яе пачаткам. Прапусцілі тры шайбы. Затым крыху ўстрапянуліся, загулялі ў нядрэнны хакей. Нават выраўнялі гульні. Але чацвёрты гол нам усё абрэзаў.
Уладзімір Шэнько (Нёман):
Вынікам задаволены. Вынік быў патрэбен і нам, і “Гомелю”. Дзякую хлопцам за тое, што змагаліся да апошняй хвіліны. Але ж тактычную ўстаноўку да канца ўсё роўна не выканалі.
Іна Хітрушка.
Просмотров: 2269 | Добавил: Kylt | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Пятница, 17.05.2024, 05:32
Меню сайта
Форма входа
Логин:
Пароль:
Следующая игра
26 сентября 18.30
МОГИЛЁВ
             
НЕМАН (Гродно)
г.Могилев

Таблица чемпионата
Обновлено 23.09.2012
КОМАНДЫ И Очки
1 Гомель 7  17
2 Металлург 5  14
3 Юниор 7   13
4 Металургс (Лиепая) 7   12
5 Неман 8   12
6 Брест 7   9
7 Химик-СКА 7   8
8 Лида 5   8
9 Шахтер 6   7
10 Могилев 7   6
11 Витебск 6   2

Лучший игрок сезона 2011/2012
Вячеслав Лисичкин


Поздравляем!
Наш опрос
Как вы оцениваете выступление Немана в Кубке Беларуси
Всего ответов: 161
Случайное фото
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
ХК Фан Сайт Хк Витебск
Хоккейные Архивы
Неофициальный сайт ХК Брест
Хоккей - Онлайн Игры - Насладитесь вкусом победы!
Grodno© 2024