ГлавнаяРегистрацияВход
Главная » 2010 » Февраль » 16 » Неман - Химик-СКА
Неман - Химик-СКА
20:36


Неман - Химик-СКА 4-2 (0:1; 2:0; 1:2)


Забитые голы

Период 1


Химик-СКА Новополоцк - Андрей Мороз (большинство) (Алексей Пильнов, Денис Тыднюк) 7:41

Период 2

Неман Гродно - Александр Медведев (Никита Феоктистов) 10:24
Неман Гродно - Олег Малашкевич (Андрей Орлюк, Вячеслав Лисичкин) 15:34

Период 3


Химик-СКА Новополоцк - Георгий Яскевич (большинство 2) (Денис Тыднюк, Сергей Клишин) 0:43
Неман Гродно - Константин Михайлов (большинство) (Никита Ремезов, Александр Медведев) 9:11
Неман Гродно - Александр Павлович (без передач) 19:51


Лучшие игроки: Андрей Царев, Вячеслав Лисичкин.

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гарадзенскі "Нёман” прымаў гасцей з Наваполацка, якiя даўно страцілі шанцы на выхад у васьмёрку наймацнейшых. Менавіта гэтая акалічнасць выклікала найбольшую занепакоенасць. Апошнія матчы гарадзенцы правялі няўпэўнена і перамога над навапалачанамi была неабходная з пункту гледжання аднаўлення маральных рэсурсаў напярэдадні рашаючага адрэзку турніру.

Гаспадары адразу ўзяліся прэсінгаваць галкіпера гасцей Віталя Труса і на першай жа хвіліне Андрэй Арлюк трапіў у штангу. Аднак стартавы націск "Нёмана” быў нядоўгім і гасцям ўдалося адсунуць гульню ад сваіх варот, а на 8 хвіліне Андрэй Мароз пад час рэалізацыі большасці выкарыстаў памылку абаронцаў гаспадароў у цэнтральнай зоне і халаднакроўна прабіў левы кут варот Андрэя Царова – 0:1. "Хімік” стараўся не фарсіраваць падзеі на пляцоўцы, гуляў проста, атакаваў рэдка, але вельмі небяспечна. "Нёман” жа імкнуўся падтрымліваць высокі тэмп і нагнятаць сітуацыю каля варот гасцей. Аднак кожны раз на шляху шайбы ўставаў галкіпер гасцей.

Другі перыяд не змяніў характару матча. "Нёман” стараўся гуляць больш востра, ствараў момант за момантам, але безвынікова. Нечакана "хімікам” давялося замяняць галкіпера – Трусу ў адным з эпізодаў спатрэбілася дапамога медыкаў, пасля чаго ён папрасіў замену. Уступіўшы у гульню Дзмітрый Пашэлюк абедні не сапсаваў, аднак фарт гасцям відавочна збіў. У выніку на экватары матчу Аляксандр Мядзведзеў ўдала сыграў на дабіванні ў моманце, створаным Фіякціставым. А праз пяць хвілін Алег Малашкевіч завяршыў намаганні Арлюка і Лісічкіна, атрымаўшы перадачу апошняга з-за варот. Да канца перыяду гаспадары маглі забіць яшчэ, а госці зусім забыліся аб нападзе і адчайна адбіваліся. На дапамогу "хімікам” прыйшла бязладнасць Саяпіна і Малашкевіча, якiя зарабілі на працягу 40 хвіліны два зусім неабавязковых выдаленні.

Пачатак трэцяга перыяду прадказальна прайшоў ў гаспадарчай зоне, аднак пратрымацца даўжэй 43 секунд хакеістам "Нёмана” было не наканавана. Георгій Яскевіч, якога вывелі на кідок Тыднюк і Клішын, ўдала пстрыкнуў ад сіняй лініі. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ў гэтым эпізодзе Цароў не выбавіў партнёраў – занадта позна ён перамясціўся ў супрацьлеглы кут варот – так што прызнанне яго адным з трох лепшых гульцоў, мабыць варта разглядаць як вялікі аванс. Так ці інакш, лік зраўняўся, а выдаленні, што адбыліся па чарзе у складах абедзвюх каманд, зрабілі гульню яшчэ больш цікавай і непрадказальнай. Што праўда, да сярэдзіны перыяду стала відавочна, што гульцы "хіміка” прытаміліся і перасталі паспяваць за форвардамі гаспадароў. У выніку адзін з розыгрышаў большасці ўдала завяршыў Канстанцін Міхайлаў, перайграўшы у блізкім баі Труса, які ўжо паспеў вярнуцца ў гульню.

Астатняя частка сустрэчы практычна не ўтойвала інтрыгі. Госці так і не змаглi зрабiць якое-небудзь падабенства штурму варот Царова. Больш за тое, брамнік гасцей не меў на апошніх хвілінах ніякай магчымасці замяніцца на шостага палявога гульца, так як шайба не выходзіла за межы зоны "хiмiкаў”. У выніку за 9 секунд да канца трэцяга перыяду няўрымслівы Аляксандр Паўловіч у блізкім баі з другой спробы зноў перайграў Труса, усталяваўшы, такі чынам, канчатковы лік – 4:2 на карысць гродзенскай дружыны.

Источникwww.hockeyby.org


Просмотров: 1023 | Добавил: Kylt | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Воскресенье, 19.05.2024, 12:59
Меню сайта
Форма входа
Логин:
Пароль:
Следующая игра
26 сентября 18.30
МОГИЛЁВ
             
НЕМАН (Гродно)
г.Могилев

Таблица чемпионата
Обновлено 23.09.2012
КОМАНДЫ И Очки
1 Гомель 7  17
2 Металлург 5  14
3 Юниор 7   13
4 Металургс (Лиепая) 7   12
5 Неман 8   12
6 Брест 7   9
7 Химик-СКА 7   8
8 Лида 5   8
9 Шахтер 6   7
10 Могилев 7   6
11 Витебск 6   2

Лучший игрок сезона 2011/2012
Вячеслав Лисичкин


Поздравляем!
Наш опрос
Как вы оцениваете выступление Немана в Кубке Беларуси
Всего ответов: 161
Случайное фото
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
ХК Фан Сайт Хк Витебск
Хоккейные Архивы
Неофициальный сайт ХК Брест
Хоккей - Онлайн Игры - Насладитесь вкусом победы!
Grodno© 2024