ГлавнаяРегистрацияВход
Главная » 2010 » Март » 5 » Неман Гродно - Шахтер Солигорск 0 : 4
Неман Гродно - Шахтер Солигорск 0 : 4
21:36
Неман Гродно - Шахтер Солигорск 0 : 4 ( 0 : 2 ; 0 : 2 ; 0 : 0 )

Забитые голы :

Период 1
Шахтер Солигорск - Андрей Башко (Олег Шафаренко, Владимир Свито) 6:21
Шахтер Солигорск - Виктор Андрущенко (Виталий Люткевич, Алексей Страхов) 8:04

Период 2
Шахтер Солигорск - Максим Балмочных (большинство) (Ярослав Чуприс, Евгений Ковыршин) 17:59
Шахтер Солигорск - Алексей Страхов (Владимир Михайлов, Илья Камбович) 18:32

Период 3
(голов не было) .

У трэцім чвэрцьфінальным матчы салігорскі “Шахцёр” здабыў “сухую” перамогу над гарадзенскім “Нёманам” (0:4) і ў выніку завяршыў серыю з лікам 3:0. Закінуўшы па дзве шайбы ў першых двух перыядах, у трэцім “гарнякі” засяродзіліся на гульні ад абароны і з невялікай затратай сіл здабылі трэцюю перамогу ў серыі.

Галы ў матчы забівалі Аляксей Страхаў (на ягоным рахунку таксама галявая перадача), Андрэй Башко, Віктар Андрушчанка і Максім Балмачных. Фінскі брамнік “Шахцёра” Міка Окса другі раз у плэй-оф зрабіў шатаут, адбіўшы ўсе 28 кідкоў па сваіх варотах, і ўзначаліў рэйтынг-ліст лепшых брамнікаў накаут-раунда.

Сапернікам па паўфінале для салігорцаў стане “Гомель”, які сёння здабыў перамогу над мінскім “Керамінам” (2:3) і таксама як і “Шахцёр” завяршыў чвэрцьфінальную серыю з лікам 3:0.

У сваім апошнім матчы сезону 2009-10 “Нёман” не змог парадаваць шматлікіх балельшчыкаў, якія прыйшлі падтрымаць любімую каманду ў лядовы палац спорту. Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі саступілі салігорскаму “Шахцёру” і ў трэці раз, спыніўшы барацьбу за медалі адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Спачатку здавалася, што гаспадары дадуць масцітаму саперніку сапраўдны бой. На працягу трох стартавых хвілін “Нёман” не выпускаў гасцей з іхнай зоны, ствараючы момант за момантам. Але кожны раз на шляху нападнікаў ўставаў фінскі брамнік гарнякоў Міка Окса. Праз некаторы час “Шахцёр” асвоіўся і правёў ударную двуххвілінку. Спачатку Башко ўдала адкрыўся на “пятачку”, пасля чаго, атрымаўшы перадачу з-за варот ад Алега Шафаренкі, прабіў у бліжні кут. А затым пяцёрка гаспадароў “загрузла” ў гасцявой зоне, у выніку чаго партнёры арганізавалі булітны выхад Віктара Андрушчанкі – 0:2.

Далейшае развіццё падзей на лёдзе не выклікала асаблівай цікавасці. “Шахцёр” прадказальна адкаціўся да сваіх варот, праводзячы контратакі, а “Нёман” імкнуўся ствараць моманты, але рабіў гэта ўжо неяк механічна, па інэрцыі. Было відаць, што гаспадароў зламалі дзве хутка прапушчаныя шайбы. Магчыма, сітуацыя змянілася б, забі Лісічкін ў сярэдзіне другога перыяду пры выхадзе “адзін у нуль”. Але зноў бліснуў рэакцыяй Окса. А крыху пазней хрэстаматыйная атака “з ходу” з удзелам Яраслава Чуприса, Яўгена Кавыршына і Максіма Балмачных пазбавіла сустрэчу хоць бы якой інтрыгі. Чацвёрты гол, які нарадзіўся праз 33 секунды дэмаралізаваў “Нёман” канчаткова.

НЁМАН (ГРОДНА) – ШАХЦЁР (САЛІГОРСК) 0:4 (0:2, 0:2, 0:0)
05.03.2010@18:06. г. Гродна, Лядовы палац спорту. 2800 (2550) глядачоў.
СУДДЗІ: Васіль БЫКОЎСКІ (Віцебск), Уладзімір ПРАСКУРАЎ (Мінск), Дзмітрый Корабаў (Наваполацк), Андрэй Гаўрыленка (Наваполацк).
СКЛАДЫ:
НЁМАН: Зарудны, Шлыкаў; Пракопчык – Мядзведзеў (к), Лісічкін – Малашкевіч – Ягораў; Саяпін – Гарошка, Мядзель – Паўловіч – Ар. Бондараў; Лупандзін – Капылец, Рэмезаў – Макс. Якаўлеў – Гарбуноў; Ластавецкі – С. Маляўка – К. Міхайлаў. Галоўны трэнер: Дзмітрый КРАЎЧАНКА.
ШАХЦЁР: Окса, Гарачэўскіх; Башко (к) – Світа, Вік. Андрушчанка – Кулакоў – Шафарэнка; Сушко – Антонаў, Балмачных – Чупрыс – Кавыршын; Шведаў – Люткевіч, Камбовіч – Страхаў – Ул. Міхайлаў; Нагачоў. Галоўны трэнер: Сяргей ШЭПЯЦЮК.
ШАЙБЫ:
06:21 0-1 Башко (Шафарэнка, Світа);
08:04 0-2 Вік. Андрушчанка (Люткевіч, Страхаў);
37:59 0-3 Балмачных (Чупрыс, Кавыршын – больш.);
38:32 0-4 Страхаў (Ул. Міхайлаў, Камбовіч).
БРАМНIКI: Зарудны (00:00-00:00 – 86,7 %) – Окса (00:00-00:00 – 100,0 %).
КIДКI: 28-26 (15-6, 8-8, 5-12).
ШТРАФЫ: 22-12 (0-6, 2-4, 20-2).
НЁМАН: Пракопчык, С. Маляўка – 20.
ШАХЦЁР: Башко, Вік. Андрушчанка, Шведаў, Світа – 4, Антонаў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Аляксандр МЯДЗВЕДЗЕЎ (Нёман) – Міка ОКСА, Аляксей СТРАХАЎ (Шахцёр).

Пасля паразы ў апошнім чвэрцьфінальным матчы галоўны трэнер гарадзенскага “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка адказаў на пытанні журналістаў і даў сваю ацэнку сезону, які для ягонай каманды ўжо скончыўся.

- Нягледзячы на “сухую” паразу ў мяне няма ніякіх прэтэнзій да гульцоў. Усе стараліся і хацелі паказаць дастойны вынік. На жаль для нас, гульцы “Шахцёра” ў плане індывідуальнай падрыхтоўкі пераўзыходзяць нашых гульцоў.

- Хто будзе чэмпіёнам ў гэтым сезоне?
- Спадзяюся, што “Шахцёр”. Ва ўсякім разе, перакананне, што мы прайгралі будучаму чэмпіёну, мяне задаволіць (смяецца)

- Пракаменціруйце асноўныя вынікі сезону. Чаму не ўдалося падняцца вышэй за 7 месца?
- Лічу, што наша каманда прагрэсіруе. Спадзяюся, што ў наступным сезоне працягнем рухацца па-нарастаючай, аднак для гэтага нам неабходна ўмацаваць склад 5-6 гульцамі добрага ўзроўню. Дзякуй спонсарам нашай каманды, выказваю словы ўдзячнасці прэзідэнту клуба за тое, што ён заўсёды быў побач, што ўсе фінансавыя і арганізацыйныя пытанні заўсёды станоўча вырашаліся. Я перакананы ў тым, што гульцы адпрацавалі ўсе грошы, якія былі ў іх ўкладзеныя. Дзякуй балельшчыкам за падтрымку, якая была на працягу ўсяго сезона. Гледачы нас не толькі падбадзёрвалі, але і асвіствалі – я лічу, што гэта таксама добра. Мы шмат змянілі ў структуры клуба, у трэніровачным працэсе. Аднак, галоўную ацэнку выступлення каманды ў гэтым сезоне, безумоўна, дасць праўленне клуба.

Мы пастараліся ўзмацніць каманду перад плей-оф. Гэта тычыцца і варатарскай пазіцыі. Я хачу сказаць словы падзякі Аляксандру Заруднаму – ён дапамог нам. Вялікія спадзяванні ў нас былі звязаныя з Андрэям Царовым, але ён, на жаль, вывіхнуў плячо і не змог дапамагчы нам. Што тычыцца астатніх гульцоў, то мы пастараліся зрабіць так, каб яны прагрэсіравалі. Мы заўсёды рабілі ўпор на працаздольнасць і самаадданасць хакеістаў. Многія гульцы нашай каманды растуць прафесійна. Гэта і Сяргей Маляўка, і Мікіта Рэмезаў, і іншыя. Але далёка не ўсё залежыць ад намаганняў трэнерскага штаба – рэалізацыя нашых задумаў залежыць ад ўзроўню майстэрства хакеістаў, іх навыкаў і ўменняў. І таму наша выніковае месца заканамерна. Нам было няпроста ў гэтым сезоне. Аднойчы гульцам было абвешчана аб зніжэнні зарплаты на 50%, аднак ніхто не сышоў. Нашы лідэры праявілі сябе як сапраўдныя прафесіяналы. Паглядзіце на Малашкевіча – яму 38 гадоў, а ён набраў у рэгулярным сезоне 42 ачкі. А Лісічкін? Без гэтых гульцоў нам было б складана дасягнуць таго выніку, які мы маем зараз.

источник : http://www.hockeyby.org

Просмотров: 1452 | Добавил: unico | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Пятница, 26.04.2024, 00:46
Меню сайта
Форма входа
Логин:
Пароль:
Следующая игра
26 сентября 18.30
МОГИЛЁВ
             
НЕМАН (Гродно)
г.Могилев

Таблица чемпионата
Обновлено 23.09.2012
КОМАНДЫ И Очки
1 Гомель 7  17
2 Металлург 5  14
3 Юниор 7   13
4 Металургс (Лиепая) 7   12
5 Неман 8   12
6 Брест 7   9
7 Химик-СКА 7   8
8 Лида 5   8
9 Шахтер 6   7
10 Могилев 7   6
11 Витебск 6   2

Лучший игрок сезона 2011/2012
Вячеслав Лисичкин


Поздравляем!
Наш опрос
Как вы оцениваете выступление Немана в Кубке Беларуси
Всего ответов: 161
Случайное фото
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
ХК Фан Сайт Хк Витебск
Хоккейные Архивы
Неофициальный сайт ХК Брест
Хоккей - Онлайн Игры - Насладитесь вкусом победы!
Grodno© 2024