Неман (Гродно) — Металлург (Жлобин) — 3:4 (Гоман, 25, Саяпин, 28, Калачев, 56; Башко, 5, 8, П.Волчек, 47, Кукушкин, 51). “Нёман”: Коваль; Бараноў – Лупандзін, Арлюк – Калачоў – Рылькоў; Гусеў
– Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – Казловіч; Саяпін – Кручынін, Фралоў
– Паўловіч – Рашчынскі; Нічыўхін, Зелянко, Маркідан.
“Металург”:Буйко; Навіцкі – Губернатараў; Редліхс – Кукушкін – Наўмаў;
Башко- Дурноў, Шырокаў – Асмалоўскі – Цыпуліс; Камінскі – Цітавец, П.
Волчак – Ермолаў – А . Волчак; Куленок, Хамко, Куцэвіч, Гарбаконь.
Шайбы: 0:1 – Башко (Ціпуліс, 4:47), 0:2 – Башко (Шырокаў, 7:15), 1:2 –
Гоман (Малашкевіч, 24:10), 2:2 – Саяпін (27:37, буліт), 2:3 – П.Волчак
(Ермолаў, Гарбаконь, 48:53), 2:4 – Кукушкін (Рэдліхс, Навіцкі, 50:42),
3:4 – Калачоў (55:00). Штраф: 12 – (Арлюк – 4, Кручынін, Фралоў, Гусеў, Рашчынскі) – 12 – (П. Волчак – 4, Ермолаў – 4, Башко, Камінскі). Браскі: 24:34 (7:13, 9:9, 8:12). Лепшыя гульцы маічу: Саяпін, Буйко, Кукушкін.
“Металург” меў ў гэтай гульні псіхалагічны бонус, ім трэба было
рэабілітавацца пасля паражэння ад аўтсайдэра “Брэста”. І яны рабілі для
гэтага ўсё магчымае. На другой хвіліне “металургі” ледзь не
запаліў першукю лічбу на табло. Вось толькі шайба Гарбаканя была
заброшана ў здвінутую браму. А на 5 – ай хвіліне Башко гэтую памылку
выправіў. А на 8 –ай жлобінскі абаронца святкаваў у другі раз. Дастойны
адказ гарадзенцы далі толькі на 25 – ай хвіліне, калі Малашкевіч вывеў
на брасок Гомана. А на 28 –ай Рашчынскі выйшаў сам на сам з Буйко
і здавалася ўжо шайбы непазбяжаць, але Камінскі, жадаючы пазбегнуць
бяды, прытрымаў Рашчынскага, за што “Металург” схапіў буліт. Прабіваць
карны Шэнько адправіў Саяпіна і не прагадаў. Апошняя
дваццаціхвілінка расставіла ўсё па сваіх месцах. На 49 – ай хвіліне
Павел Воўчак вывеў гасцей наперад, а на 51 – Кукушкін павялічыў адрыў.
Веру ў тое, што адгуляцца яшчэ магчыма, вярнуў гарадзенцам капітан. У
астаўшыйся час гарадзенцы замянілі галкіпера шостым палявым, але
звярнуць раўнавагу так і не змаглі. Яўгеній Лебедзеў (Металург):
Гульня ў Брэсце адклала на нашую гульню адбітак. Зразумела, што
саступаць не жадалі. Выдатна глядзеліся ў першым перыядзе, у другім –
згубілі ніць гульні, ну і ў трэцім – усталявалі раўнавагу. Дзякую
хлопцам за самаатданасць. Уладзімір Шэнько (Нёман): Агідна пачалі. Але, як вы ведаеце ў нас немалы лазарэт.
Засмуцілі непатрэбныя выдаленні у першым перыядзе. У другім перыядзе,
дастукаўся да хлопцаў, пачалі гуляць. На мае меркаванне – нічыя была бы
ў гэтай гульні справедлівым вынікам. Нават перамагчы маглі, але
майстэрства не хапае. Іна Хітрушка.