ХК Неман - ХК Гомель 4:2 (3:1;0:0;1:1) “Нёман”: Коваль; Баранаў – Лупандзін, Арлюк – Калачоў (к) – Рылькоў; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – М.Казловіч; Саяпін – Кручынін, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Нічыўхін – Зелянко, Панцырэў – Паўловіч – Яноўскі. “Гомель”: Бессонаў (Брыкун, 15:32); Масленнікаў – Крывамаз, Есаўлаў – Задзелёнаў – Андрыеўскі (к); Летаў – Корабаў, Брызгалаў – Алецкі – Міхайлаў; Дрындзін – Ісаенка, Клімін – Бліноў – Мусіенка; Сырэй, В. Цімчанка, Мядзель. Шайбы: 1:0 – Рылькоў (Калачоў, Арлюк, 0:48), 2:0 – Панцырэў (Яноўскі, Зелянко, 12:38), 3:0 – Калачоў (15:32), 3:1 – Бліноў (16:35), 3:2 – Бліноў (Брызгалаў, Летаў, 49:02), 4:2 – Калачоў (Баранаў, 49:59). Штраф: 18 – (Кручынін, Нічыўхін, Лупандзін – 4, Рылькоў – 4, Казловіч – 4, Паўловіч) – 40 - (Летаў – 4, Масленнікаў, Есаўлаў – 4, Ісаенка – 6+20, Корабаў, В. Цімчанка). Браскі: 26:30 (8:12; 11:13, 7:5) Лепшыя гульцы матчу: Калачоў, Бліноў. Перамога над “Гомелем” стала для “Нёмана” сімвалічнай не толькі таму, што хакеісты наканец-та задаволілі сваіх аматараў, не аднымі момантамі, а і чатырмя забітымі шайбамі, а яшчэ і таму, што гэта двухсотая перамога “Нёмана” у чэмпіянаце Беларусі. Гарадзенцам у гэты дзень відавочна усміхалася фартуна. Адкрылі лік гаспадары ўжо на 48 сакундзе, калі Рылькоў, вышадшый на гэты раз у першай пяцёрке, добра завершыў пачатую Калачовым атаку. Госці, як бы гэта не здзіўляла, увесь перыяд прыжымалі “Нёман” да іх уладанняў, але шайба проста такі не ішла ў гарадзенскую браму. А вось гаспадары на 13 – ай хвіліне лік падвоілі. Панцырэў нядрэнна згуляў супраць двух гомельскіх абаронцаў і кінуў дакладна па цэнтру. І, ці першая шайба зламала вопытнага кіпера гасцей псіхалагічна, ці проста сказалася стома, але святло за брамай Бессонава запалілася ў другі раз. А праз меней, чым тры мінуты Калачоў трэці раз капітуляваў брамкара. Ад граха далей Сініцын замяніў вопытнага Бессонава на маладога Брыкуна. І на 17 – ай хвіліне цярплівасць і настойлівасць гасцей ўсё ж такі прынесла свае плады. Хазяева, стварыўшы мітусню каля сваіх уладанняў, самі дазволілі, толькі і чакаўшаму магчымасці прабіць Блінову, без асобай натугі скараціць адрыў у ліке. Абураныя нахабнасцю экс–нёманца гаспадары, у другой дваццаціхвілінке пачалі дыктаваць свае правілы гульні і актыўна прэсінгаваць гомельцаў. Што на 37 – ай хвіліне ледзь не прывяло да павелічэння ліка на табло. Але заброшанная Панцэрэвым шайба залічана не была, свісток арбітра на долю сакунды апярэдзіў маладога форварда. За хвіліну і 18 сакунд да перапынку Лупандзін і Ісаенка вырашылі выясніць адносіны, што амаль прывяло да мардабою. І калі гарадзенскі абаронца, згадзіўшыся з рашэннем арбітра, смірна паехаў адбываць пакаранне, то гамяльчанін, самавольна пакінуўшы лаву штрафнікоў, вырашэў з рэферы паспрачацца. За што і схлапатаў яшчэ 2 хвіліны скамеечнага штрафа і выдаленне да канца гульні. Заключная частка падаравла “Гомелю” надзею ўсталяваць раўнавагу. На 50 – ай хвіліне адрозніўся зноў такі Бліноў. Гэтая хвіліна прынесла і яшчэ адно агарчэнне “Нёману” і папоўніла лазарэт гарадзенцаў. Нападніку гаспадарэй Паліцынскаму зламалі палец. Суддзя ж абідчыка не пакараў. І вось тут “нёманцы” напэўна адчулі сапраўдную спартыўную злосць. Праз 57 сакунд пасля трыўмфа Блінова, Калачоў паставіў жырную кропку ў ходзе гэтай гульні. Моцна кінуўшы, ён адправіў дыск у ніжні вугал, тым самым павялічыўшы адрыў. Уладзімір Сініцын (Гомель): Засмучаны гульнёй, асабліва яе пачаткам. Прапусцілі тры шайбы. Затым крыху ўстрапянуліся, загулялі ў нядрэнны хакей. Нават выраўнялі гульні. Але чацвёрты гол нам усё абрэзаў. Уладзімір Шэнько (Нёман): Вынікам задаволены. Вынік быў патрэбен і нам, і “Гомелю”. Дзякую хлопцам за тое, што змагаліся да апошняй хвіліны. Але ж тактычную ўстаноўку да канца ўсё роўна не выканалі. Іна Хітрушка.